Чатыры славацкія хакеісты ў Мінску таксама злеглі
Яны не змогуць узяць удзел у вечаровай сустрэчы са зборнай Швецыі.
У славацкіх спартоўцаў выявілі вірусную інфекцыю, пішуць чэшскія СМІ. Інфекцыю падхапілі абаронца Іван Шварны і трыа нападнікаў: Грывік Марэк, Томаш Марсінка і Марсэль Гашчак.
Паведамляецца, што ў некаторых пацыентаў высокая тэмпература — вышэй за 38 градусаў.
Як інфармавала Еўрарадыё, удзень з'явіліся звесткі пра хваробу ў чэшскай зборнай: спартоўцы злеглі з дыярэяй. Трэнеры абедзвюх камандаў цяпер хвалююцца пра небяспеку распаўсюджвання грыпу сярод хакеістаў у Мінску.
Фота — АР