Чайчыц сыходзіць з пасады старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў
Віктар Чайчыц сыходзіць з пасады старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў. "Прашу не рабіць здагадак, не спрабаваць шукаць прычыны майго сыходу", — піша ён у сваім звароце.
"Ніякай пазачарговай атэстацыі я не праходзіў і ліцэнзіі на занятак адвакацкай дзейнасцю мяне ніхто не пазбаўляў, — працягвае Чайчыц. — Я па-ранейшаму застаюся адвакатам Мінскай абласной калегіі".
Гаварыць "у негатыўным ключы аб калегах або дзяржаве" ён не збіраецца. Віктар Чайчыц перакананы, што, "нават не з'яўляючыся старшынёй..., займаючыся іншымі справамі", зможа і далей "быць карысным краіне і людзям".
Чайчыц узначальваў Беларускую рэспубліканскую калегію адвакатаў з 2011 года. Вясной мінулага года ён заклікаў калегаў "не лезці ў палітыку". У той час Аляксандр Лукашэнка патрабаваў навесці парадак у адвакатуры.
Нямала беларускіх адвакатаў былі пазбаўленыя ліцэнзій, у тым ліку і тыя, якія былі абаронцамі палітвязняў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.