"Чэлсі" разграміў "Арсенал" у фінале Лігі Еўропы (відэа)

"Чэлсі" разграміў "Арсенал" у фінале Лігі Еўропы (відэа)

"Чэлсі" разграміў "Арсенал" у фінале футбольнай Лігі Еўропы — 4:1. Матч прайшоў 29 траўня ў Баку на стадыёне "Алімпійскі". Першы тайм быў сумнаваты для заўзятараў, галоў у ім не было — каманды гулялі асцярожна. Але пасля перапынку ўсё змянілася. У другім тайме абарона "Арсенала" пачала груба памыляцца. На 49-й хвіліне прыгожы гол забівае Аліўе Жыру. "Чэлсі" кантралюе гульню, ляціць наперад. На 60-й вызначаецца Пэдра Радрыгес, на 65-й хвіліне пенальці рэалізуе Эдэн Азар. "Арсенал" здолеў забіць гол прэстыжу — на 69-й выдатна "стрэліў" Алекс Івобі, які выйшаў на замену. Але ўжо праз дзве хвіліны Азар ставіць пераможную кропку.

"Чэлсі" выйграваў Лігу Еўропы ў 2013-м. Летась перамогу святкаваў мадрыдскі "Атлетыка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі