Чэмпіянат свету па біятлоне: найлепшы з беларусаў быў у спрынце 16-м
Усяго ў гонцы на 10 кіламетраў прымалі ўдзел чатыры нашых спартсмены.
7 сакавіка ў фінскім Канціялахці прайшла мужчынская спрынтэрская гонка ў рамках чэмпіянату свету па біятлоне. Беларус Юрый Лядаў прыйшоў на фініш 16-м, маючы 2 промахі. Лідару гонкі ён прайграў 59,7 секунды. Уладзімір Чапелін прамахнуўся тройчы і прайграў лідару 1 хвіліну 49,2 секунды — ён 43-ці. Дзмітрый Дзюжаў заняў 56-ы радок, а Дзмітрый Абашаў — 70-ы.
Выйграў гонку нарвежац Ёханэс Бё, на другім месцы канадзец Натан Сміт, а трэцюю прыступку п’едэсталу заняў старэйшы брат пераможцы — Тар’е Бё.
Жаночая спрынтарская гонка пачнецца ў 18.30 паводле мінскага часу. Вядучая беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйдзе на дыстанцыю пад 10-м нумарам.