"Маўклівы пікет" каля ГУМа ў Мінску (відэа)

"Маўклівы пікет" каля ГУМа ў Мінску (відэа)

Анансаваны пратэстны пікет каля ГУМа ў Мінску ўвечары 5 чэрвеня не адбыўся. Еўрарадыё вяло стрым. Яшчэ за некалькі гадзін да часу пачатку акцыі ў гэтым раёне было заўважана дзіўнае ажыўленне сілавікоў, з'явіліся аўтазакі. Але невялікая колькасць людзей, што да ГУМа прыйшлі, там патусаваліся, пастаялі, у нейкі момант папляскалі ў далоні і разышліся. Атрымалася такая "чэмпіёнская акцыя" сярод маўклівых акцый у Мінску... А ў гэты час ДАІ часова забараніла спыняцца на прыпынку грамадскага транспарту аўтобусам, і яны праязджалі міма.

Як вядома, ініцыятыўная група Святланы Ціханоўскай афіцыйна заявіла, што не мае ніякіх адносін да арганізацыі пікета каля ГУМа.

Цікава, што на працягу дня каля ГУМа адбываўся пікет, на якім збіралі подпісы за патэнцыйнага кандытата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалу. Нават утварылася чарга.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі