Чэрачань: адмарозкі ў балаклавах здзекуюцца і пазбаўляюць жыцця людзей

Чэрачань: адмарозкі ў балаклавах здзекуюцца і пазбаўляюць жыцця людзей

Лідар Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, экс-кандыдат у прэзідэнты Сяргей Чэрачань выказаўся пра сітуацыю ў Беларусі. "На гэтым тыдні яшчэ адзін чалавек стаў ахвярай варварскіх паводзін тых, хто павінен ахоўваць закон і парадак у нашай краіне, — гаворыць ён у чарговым відэазвароце. — І не важна, ці былі гэта сілавікі ў цывільным, ці спартсмены-дружыннікі. Гэтыя людзі дэ-факта атрымалі ад уладаў ліцэнзію на забойства сваіх грамадзян. Выкарыстанне сілы ў любых сітуацыях павінна знаходзіцца пад кантролем. Беспакаранасць прыводзіць да таго, што на нашых вуліцах адмарозкі ў балаклавах здзекуюцца і пазбаўляюць жыцця людзей без суда і следства".

Чэрачань заяўляе, што "радыкалізацыя пратэсту", пра якую так шмат гаворыць дзяржаўная прапаганда — "гэта абарончая рэакцыя на дзеянні ўлады". Палітык лічыць, што, калі глядзець на дзеянні ўлады, то яе асноўная задача на сённяшні дзень — грамадзянская вайна. Пры гэтым "людзі не хочуць гвалту, яны хочуць сумленных і празрыстых выбараў".

Сяргей Чэрачань па-ранейшаму выступае за перамовы апазіцыі і ўлады. "Нам ужо патрэбны не дыялог, а перамовы", — кажа ён. Пры гэтым лідар Грамады крытычна выказаўся пра "круглы стол" Юрыя Васкрасенскага. Лічыць яго "імітацыяй працэсу".

Раней Чэрачань сустракаўся ў старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і яны дамаўляліся пра дыялог.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі