"Чорная скрыня" Боінга, які разбіўся ў Казані, апынулася пустой
Мяркуецца, што пры ўдары аб зямлю са скрыні вылецела капсула з запісам перамоваў экіпажа.
Цяпер касету шукаюць сярод абломкаў самалёта, піша lenta.ru. Раней паведамлялася, што абодва бартавыя самапісцы, адпраўленыя на экспертызу ў Маскву, атрымалі значныя механічныя пашкоджанні.
Тым часам эксперты паступова аднаўляюць карціну падзеяў. Па іх словах, спрабуючы зайсці на другі круг, самалёт зваліўся паміж дзвюма ўзлётна-пасадачнымі палосамі і ўзарваўся. Крыніцы адзначаюць, што лайнер урэзаўся ў зямлю пад прамым вуглом.
З другога бартавога самапісца эксперты даведаліся пра ўзнікненне тэхнічных непаладак на борце лайнера перад заходам на другі круг. Па іх словах, тэхнічныя праблемы ўзніклі за некалькі хвілінаў да здарэння.
Нагадаем, што Boeing 737 авіякампаніі "Татарстан" разбіўся ўвечары 17 лістапада ў аэрапорце Казані. Загінулі 50 чалавек, якія знаходзіліся на борце.
Фота — sibnet.ru