Ці можа беларускае войска адмовіцца быць агрэсарам у дачыненні да Украіны?

Кіеў / pixabay
Кіеў / pixabay

Калі ўявіць сабе, што беларусы заб'юць украінцаў, а ўкраінцы заб'юць беларусаў, паўстане варожасць, якая расцягнецца на многія гады, кажа намеснік дырэктара ўкраінскага Цэнтра даследавання войска, канверсіі і раззбраення Міхаіл Самусь.

Ці варта ўяўляць такі сцэнар? МЗС РФ заявіла, што лічыць непрымальнай нават думку пра вайну з Украінай, піша ТАСС. Ва ўкраінскай Радзе нацыянальнай бяспекі і абароны таксама кажуць, што не бачаць "сёння падстаў сцвярджаць, што будзе поўнамаштабны наступ РФ".

Але каб быць гатовым і да самых негатыўных сцэнароў, мы папрасілі Міхаіла Самуся пракаментаваць магчымы ўдзел Беларусі ў канфлікце.

Суразмоўнік Еўрарадыё лічыць, што ў выпадку эскалацыі беларускае войска паспрабуюць уцягнуць у канфлікт. Ён не думае, што ў вайскоўцаў будзе магчымасць адмовіцца ад удзелу ў ім.

— Я думаю, і Расія, і Лукашэнка паспрабуюць уцягнуць беларускае войска ў канфлікт з Украінай. Пакуль сітуацыя выглядае нейтральнай або паўнейтральнай. Але калі ўявіць сабе, што беларусы заб'юць украінцаў, а ўкраінцы заб'юць беларусаў, паўстане рэальная варожасць. І гэтая варожасць можа існаваць многія гады: мы ведаем, як гэта бывае.

Поўную версію гутаркі глядзіце на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі