Ці пакараныя міліцыянеры-правакатары — невядома
Лукашэнка знайшоў 78 выпадкаў, калі міліцыянеры арыштоўвалі “карупцыянераў і хабарнікаў” з дапамогай правакцый. Але былыя следчыя і аператыўнікі кажуць, што такая практыка раскрыцця злачынстваў даўно стала нормай. Падчас нарады 29 чэрвеня з кіраўніцтвам сілавых ведамстваў краіны Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў міліцыянераў у тым, што яны не ловяць сапраўдных карупцыянераў і хабарнікаў — а самі займаюцца правакацыямі, на падставе якіх людзей і арыштоўваюць. Паводле яго слоў, у выніку праверак сталі вядомыя 78 выпадкаў такіх правакацый. Прычым робіцца гэта ўсё з парушэннем заканадаўства і канстытуцыйных правоў грамадзян.
Праўда, кіраўнік краіны не назваў ніводнага канкрэтнага выпадку: дзе, хто і супраць каго арганізоўваў правакацыі. Адмовіўся назваць хаця б некалькі самых гучных прыкладаў апошніх часоў і кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Пётр Кісялёў.
Пётр Кісялёў: “Такія выпадкі я не агучу — што датычыцца канкрэтных крымінальных спраў. Па канкрэтных справах інфармацыя — толькі па запыце. Даецца запыт, потым даецца адказ. Тым больш, па канкрэтных крымінальных справах. Гэта ж не цацкі!”
Не захацела на гэтую тэму нічога казаць і кіраўнік прэс-службы Міністэрства ўнутраных спраў Святлана Бароўская.
Але як расказаў Еўрарадыё былы ўчастковы інспектар РАУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска капітан Андрэй Левінаў, нават разважаць на тэму таго, ці шмат гэта — 78 выпадкаў правакацый, не варта. Бо правакацыі даўно сталі звычайнай практыкай у працы міліцыянераў.
Андрэй Левінаў: “Гэта робіцца не тое што часта — гэта робіцца пастаянна. З адной простай нагоды: цягам, напрыклад, месяца неабходна даць два-тры вынікі. А ніякай аператыўнай працы па выяўленні сапраўднай карупцыі не вядзецца. А “палачная” сістэма працы ёсць, і з супрацоўніка міліцыі патрабуюць паказаць цягам месяца пэўны вынік. Яму не застаецца ніякага іншага выйсця і ён ідзе на ўжыванне такіх правакацый”.
Былы следчы мінскай пракуратуры Алег Воўчак параіў, як сябе паводзіць у выпадку міліцэйскай правакацыі.
Алег Воўчак: “Калі вы бачыце, што пачаліся сумнеўныя размовы — іх трэба імгненна спыняць і выклікаць некалькіх сведкаў са сваёй службы, альбо па тэлефоне выклікаць. І адразу тэлефанаваць “02”, там пішацца ўсё на электраносьбіты. І казаць, што ў такі-та кабінет, у столькі-та гадзін прыйшла падазроная жанчына, прапаноўвае хабар. “Прашу выклікаць нарад міліцыі, затрымаць гэтую жанчыну”. І тады будзе затрыманая не толькі гэтая жанчына, але і тыя, хто гэта правакаваў”.
Аднак яго калега Андрэй Левінаў скептычна ставіцца да спробы выратавацца ад правакацыі з дапамогай сведкаў.
Андрэй Левінаў: “Нават не параіш паклікаць кагосьці з падначаленых у якасці сведкаў — бо невядома, на каго гэтыя падначаленыя працуюць. Цалкам магчыма сітуацыя, што дзякуючы гэтым падначаленым да яго і прыйшлі”.
Згодна са словамі былога віцебскага міліцыянера, сёння ўсе кіраўнікі прадпрыемстваў, фірм і чыноўнікі любога ўзроўню жывуць у пастаяннай небяспецы стаць ахвярай міліцэйскай правакацыі. І ўратавацца ад яе амаль немагчыма.
Андрэй Левінаў: “Нейкая кантора ў адносінах да цябе здзейсніла правакацыю. Для гэтага трэба разабрацца — чаму? Таму што да цябе раней прыходзілі і намякалі, што ты павінен нешта дзяржаве даць, а ты не даў? Тады ёсць магчымасць усё ж такі адкупіцца ад нашай дзяржавы. А калі да цябе прыйшлі таму, што ты проста чымсьці не дагадзіў — сваімі палітычнымі поглядамі ці яшчэ чым — тады гэта адназначна будзе турма”.
Яшчэ цяжэй тым людзям, якія сталі ахвярай правакацыі не з-за грошай альбо палітычных поглядаў, а проста таму, што міліцыянерам тэрмінова трэба было выконваць план па раскрыцці злачынстваў пэўнага характару. Напрыклад, у сферы барацьбы з гандлем наркотыкамі. Еўрарадыё расказвала пра гісторыю, якая надарылася ў 2007 годзе са студэнткай 1-га курса факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржуніверсітэта Маргарытай Царан. Як высветлілася, дзяўчына стала ахвярай “аператыўнага эксперымента”, які праводзілі супрацоўнікі аддзела па наркакантролі Ленінскага РАУС Гродна. “Палявалі” на наркагандляра Андрэя Здасюка, выкладчыка права, у якога вучылася Рыта. Знаёмы дзяўчыны папрасіў яе купіць у Здасюка дозу. У выніку наркагандляр уцёк з краіны, “знаёмага” міліцыянты за “дапамогу следству” адпусцілі на свабоду, а ахвяра падставы патрапіла ў турму.
На думку Алега Воўчака, сёння раскрытыя толькі каля 20 адсоткаў выпадкаў міліцэйскіх правакацый.
Алег Воўчак: “Можа, адсоткаў 20 толькі раскрыта. Гэта латэнтная злачыннасць. А ёсць яшчэ нелатэнтная — тая, якая яшчэ не раскрыта. І я баюся, што гэта не апошнія гучныя справы”.
Згодны з калегам і Андрэй Левінаў.
Андрэй Левінаў: “Тое, што прэзідэнт сказаў пра 78 выпадкаў, — гэта ён, напэўна, хацеў сказаць пра тое, як гэта шмат, як дрэнна міліцыя робіць. Але я не думаю, што ён не ў курсе, што міліцыя робіць гэта пастаянна”.
Дарэчы, Лукашэнка нічога не сказаў пра тое, як будуць пакараныя міліцыянеры-правакатары альбо як будзе змененая сістэма працы праваахоўных органаў. Нічога на гэты конт не здолелі сказаць і суразмоўцы Еўрарадыё.
Яшчэ матэрыялы па тэме:
Міліцыянты выкарысталі Рыту як “нажыўку”, а пасля далі ёй 4 гады за наркату
Замест псіхолага ва універсітэце Рыта будзе вучыцца на швачку ў калоніі
Чарговая справа па наркотыках “рассыпалася” ў судзе
Фота: http://photo.bymedia.net/