"Ці ёсць у іх мазгі?" Чым думае чыноўнік, калі звальняе лекара за палітыку?

Лекар, фота ілюстрацыйнае

Лекар, фота ілюстрацыйнае

Дзеянні рэжыму, накіраваныя на "выцісканне" беларусаў з краіны, могуць мець яшчэ больш трагічныя наступствы, чым дзеянні рэжыму ў 2020 годзе. Так лічыць дырэктар "Беларускай ініцыятывы" Chatham House Рыгор Астапеня.

Звычайна Астапеня крытыкуе дзеянні беларускіх дэмсілаў. Але прызнае, што ёсць дзеянні беларускага рэжыму, якія адцягваюць яго ад думак пра дэмсілы, і прымушаюць у чарговы раз задумацца пра тое, ці ёсць мяжа дурасці беларускіх уладаў.

"Вось узяць Андрэя Вітушку — вядомы беларускі лекар (дзіцячы неанатолаг і рэаніматолаг), які апераваў нованароджаных дзяцей. І яго звольнілі за палітыку. Чым думае чалавек, звальняючы такога лекара? Ну вось што ў цябе ўнутры, калі ты ведаеш, што гэта звальненне прывядзе да смерці дзяцей? І я, калі шчыра, гэтаму страшэнна дзіўлюся", — прызнае Астапеня.

І выказваецца зусім ужо шчыра і недыпламатычна: "Часам я задаюся пытаннем: ці ёсць у іх хоць нейкія мазгі?"

Калі ад'езд "крэатыўнага класа" Беларусь перажыць можа, то ад'езд з краіны, да прыкладу, лекараў вядзе да бяды.

Поўную версію размовы з Рыгорам Астапенем глядзіце на канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі