Ціханоўская: "Я не бачу падстаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях"

Ціханоўская: "Я не бачу падстаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях"

Святлана Ціханоўская выступіла з заявай з нагоды беларуска-расійскіх вайсковых вучэнняў. Яны пачаліся сёння, 10 лютага, на тэрыторыі Беларусі.

Ціханоўская абурылася тым, што з усёй краіны паступаюць відэа і фота вайсковай тэхнікі. "Рэжым намагаецца зрабіць гэтую карціну нормай, а танкі і гаўбіцы ў навінах — штодзённай руцінай, каб прывучыць беларусаў да думкі пра вайну, адцягнуць увагу ад крызісу, беззаконня, звальненняў, ад тысяч людзей у турмах па палітычных матывах", — заявіла яна. 

Палітык падкрэсліла, што ў нашым рэгіёне цяпер вельмі напружаная сітуацыя, і гэтыя вучэнні толькі ўзмацняюць напружанне. "Я не бачу падстаў для ўдзелу Беларусі ў такіх вучэннях", — падкрэсліла Ціханоўская. Яна нагадала, што жыхары Беларусі цэняць мір, нейтралітэт і не хочуць быць крыніцай небяспекі для суседзяў. 

Ціханоўска мяркуе, што прысутнасць расійскіх войскаў сведчыць, што Лукашэнка, а не Беларусь, губляе незалежнасць. Разам з тым яна лічыць, што ні беларускае войска, ні наша зямля не павінны выкарыстоўвацца супраць Украіны.

Беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні працягнуцца па 20 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі