Цікавы эпізод матчу Іспанія—Іран. Жэрар Піке і птушка (відэа)

Цікавы эпізод матчу Іспанія—Іран. Жэрар Піке і птушка (відэа)

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Іспаніі выйграла ў Ірана — 1:0. Адзіны гол забіў Дыега Коста на 54-й хвіліне. Іранцы таксама забілі гол, але ён не быў залічаны — відэапаўтор пераканаў, што было "па-за гульнёй".

У другім тайме быў цікавы момант, калі на поле села птушка. Іспанскі гулец Жэрар Піке узяў яе ў рукі, падняў і яна паляцела. Фота і відэа гэтага абышло ўвесь свет.

21 чэрвеня пройдуць матчы Данія — Аўстралія (15:00), Францыя — Перу (18:00) — у групе "С", Аргентына — Харватыя (21:00) — у групе "D".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі