Ціма Беларускіх назваў Аляксандра Глеба алімпійскім чэмпіёнам

Ціма Беларускіх назваў Аляксандра Глеба алімпійскім чэмпіёнам

Папулярны мінскі рэпер Ціма Беларускіх у адным з шоу адказваў на пытанні з беларускай тэматыкай і сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі. "Які беларускі футбаліст з'яўляецца алімпійскім чэмпіёнам: Аляксандр Глеб, Сяргей Гарлуковіч, Аляксандр Кульчы, Сяргей Гоцманаў?", — спыталі ў яго. "Аляксандр Глеб, адзін, якога [ведаю]", — сказаў спявак, які сам раней займаўся футболам. Насамрэч, алімпійскім чэмпіёнам у 1988-м стаў Гарлуковіч.

Не змог адказаць Ціма Беларускіх, колькі чалавек падпісалі пагадненне ў Белавежскай пушчы ў 1991-м аб скасаванні СССР, не змог сказаць і які горад з'яўляецца геаграфічным цэнтрам Еўропы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі