Cуд перадаў вайскоўцам беларускія грузавікі, затрыманыя ва Украіне

Аўтамабілі год былі пад арыштам / Ілюстрацыйнае фота УНІАН
Аўтамабілі год былі пад арыштам / Ілюстрацыйнае фота УНІАН

Cуд перадаў вайскоўцам беларускія грузавікі, затрыманыя ва Украіне, паведамляе Радыё Свабода. Два аўтамабілі арыштавалі год таму ў кантрольна-прапускным пункце Стараказачча — Белгарад-Дністроўскі ў Адэскай вобласці. Адбылося гэта ў рамках крымінальнай справы, якую распачалі па артыкуле "Злоўжыванне ўладай або службовым становішчам для атрымання правамернай выгады, што прывяло да цяжкіх наступстваў".

Грузавікі належалі беларускай кампаніі "ТракСторБел", якая з 2019-га аказвае паслугі арэнды грузавых прычэпаў.

Кіеўскі раённы суд Адэсы скасаваў арышт на два грузавыя аўтамабілі Scania і перадаў адной з вайсковых часцей у Адэскай вобласці.

Пасля пачатку расійскай агрэсіі Украіна ўжо на лета 2022-га арыштавала маёмасць Беларусі і РФ на 1 мільярд долараў. Пад арышт трапілі чыгуначныя вагоны з мінеральнымі ўгнаеннямі, будаўнічая тэхніка, маёмасць прадпрыемстваў, грузавікі на мільёны долараў і нават верталёт. У Мінску прызналі "істотныя страты для эканомікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі