ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада

ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў могуць адбыцца 17 лістапада, а чальцоў Савета Рэспублікі — 7 лістапада. З такой прапановай выступае Цэнтрвыбаркам, перадае БЕЛТА.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што гэтыя даты яна будзе прапаноўваць на будучай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам. Пасля таго як кіраўнік Беларусі прызначыць дату парламенцкіх выбараў, пачнецца падрыхтоўка адпаведных указаў. Па словах Ярмошынай, рыхтаваць іх трэба ўжо ў ліпені.

На гэтым тыдні плануецца пасяджэнне Цэнтрвыбаркама, дзе вызначаць сярэднюю колькасць выбарцаў на акрузе, зацвердзяць метадычныя тлумачэнні для ўчастковых, тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.

Падчас абвяшчэння Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў, што сёлета ў краіне пройдуць парламенцкія выбары, а ў 2020 годзе — прэзідэнцкія.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі