ЦВК: яўка 55,47%, выбары адбыліся, некаторыя ўчасткі ўжо зачыняюцца
Парламенцкія выбары ў Беларусі / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Агульная яўка на выбарах у парламент Беларусі па стане на 15:00 17 лістапада склала 55,47%. Такія звесткі агучыў Цэнтрвыбаркам Беларусі, перадае карэспандэнт Еўрарадыё.
Такім чынам, парламенцкія выбары ў маштабах краіны ўжо адбыліся. Разам з тым неабходна, каб і ў кожнай з акруг прагаласавала больш за 50%. Калі столькі выбаршчыкаў не набярэцца, то ў асобных акругах могуць прызначыць паўторныя выбары.
Тым часам асобныя выбарчыя ўчасткі, дзе прагаласавалі ўсе выбаршчыкі, уключаныя ў спісы, зачыняюцца. Напрыклад, 31-ы ўчастак па Мінскай вобласці ўжо зачынены.