Цёпла і без ападкаў: 11 верасня ў Беларусі абяцаюць да +28°С
Прырода Беларусі
У Беларусі ў разгары другое лета. Надвор'е стаяць дзівоснае! 11 верасня, напрыклад, паветра прагрэецца да 28 градусаў цяпла — такі прагноз далі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
У панядзелак у краіне чакаецца пераменная хмарнасць. Пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер паўднёвы слабы, да ўмеранага.
Уночы паветра астыне ў сярэднім да 6 градусаў цяпла. У паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі — ад 3 да 5 градусаў вышэй за нуль, але на захадзе Беларусі будзе нашмат цяплей: да +14. Там жа будзе найцяплей і днём: паветра прагрэецца да 28 градусаў. А на ўсходзе Беларусі тэрмометры пакажуць да +20°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.