Цытата дня: Няма памідораў — з’еш агурок
Або купі талончык, перамясціся ў іншую частку горада і купі гэты памідор.
На прэс-канферэнцыі журналісты пацікавіліся ў намесніцы міністра, чаму ў крамах няма памідораў і калі гэтую праблему атрымаецца вырашыць.
Ірына Наркевіч параіла з’есці агурок ці заехаць у іншую краму:
"З’еш агурок… Горад Мінск настолькі развіты транспартна, што купі талончык, які каштуе ў прынцыпе няшмат, перамясціся ў іншую частку горада і купі гэты памідор, якога не стае. Вядома, вы хочаце атрымаць увесь тавар у краме крокавай даступнасці, гэта разумна. Але гэта тавары першай неабходнасці. Напэўна, памідор — сёння тавар штодзённага попыту. Вось вы кожны дзень ясце памідоры ці не? Але ён знайшоў памідор, якога няма ў яго краме, вось менавіта гэты памідор яму сёння патрэбны. Ідучы з працы, зайдзіце ў іншую краму, дзе гэтых памідораў дастаткова".
Фота: БелТА