Да -7°С і галалёдзіца. Прагноз надвор'я на 26 лістапада

Зіма ў Беларусі

Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё

Да -7 градусаў і галалёдзіца чакаецца ў Беларусі ў нядзелю, 26 лістапада. Нягледзячы на холад, будзе пераважаць воблачнае надвор'е.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе снег. Уночы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца.

Вецер ноччу будзе пераменных напрамкаў, слабы. Удзень — паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Па поўдні месцамі — парывісты.

Уночы тэмпература паветра складзе ад -7 да -1 градуса. Удзень паветра прагрэецца да +1. Такі прагноз даюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі