Да канца 2014 года "Гродна Азот" і "Інтэграл" могуць прыватызаваць
Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка пасля сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, да канца года Беларусь і Расія могуць прыняць рашэнні па інтэграцыйных прамысловых праектах, што рэалізуюцца гэтымі адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Гродна Азот" і "Інтэграл".
На думку Сямашкі, найбольш блізкі варыянт — "Гродна Азот". Ён паведаміў, што нядаўна сустрэкаўся з адным з патэнцыйных партнёраў і падчас сустрэчы ўзняў шэраг праблемных пытанняў. Пры абмеркаванні, кажа чыноўнік, удалося мінімізаваць некаторыя рознагалоссі. Цяпер рыхтуецца міжурадавае пагадненне. Наступная сустрэча, на якой будзе разглядацца пытанне аб рэалізацыі гэтага праекта, прызначаная на 14-15 лістапада.
Дастаткова блізкія, па яго словах, бакі і да прыняцця рашэння па праекце ААТ "Інтэграл". У абодвух выпадках разглядаюцца расійскія інвестары.
Фота — realtor-v-spb.ru