Да канца траўня будзе дадзеная ацэнка дзеянняў Беларусі ў межах АБСЕ?

Сёння адбылася сустрэча кіраўніка офіса АБСЕ ў Мінску Ханса-Йохана Шмідта з прадстаўнікамі грамадзянскай кампаніі “Беларусь - у Еўропу!” Ігарам Ляльковым і Ігарам Рынкевічам. Амбасадару АБСЕ была перададзеная заява, прынятая на нарадзе каардынатараў грамадзянскай кампаніі, у якой яны прапануюць кіраўніцтву АБСЕ і МЗС Беларусі правесці слуханні аб выканані Беларуссю сваіх абавязацельстваў, звязаных з членствам у АБСЕ. Па словах Рынкевіча, неабходнасць правядзення слуханняў звязана з тым. Што прадстаўнікі дзяржаўных органаў Беларусі пастаянна ўздымаюць тэму парушэнняў падставовых дакументаў АБСЕ з боку некаторых дзяржаваў – членаў дадзенай арганізацыі. У той жа час былы адвакат палітвязня Казуліна выказвае меркаванне, што ўрад Беларусі не ў поўнай меры спрыяе выкананню ўзятых на сябе абавязацельстваў.

Пры дапамозе публічных слуханняў пад эгідай Офіса АБСЕ ў Мінску, лічаць каардынатары грамадзянскай кампаніі, можна прадставіць увесь спектр існых меркаванняў аб абавязацельстваў, якія накладаюцца на любую дзяржаву пры ўступленні ў АБСЕ, а таксама ступені выканання гэтых абавязацельстваў з боку Беларусі.

Па словах актывістаў, амбасадар Ханс-Йохан Шмідт з разуменнем паставіўся да паднятых у заяве праблемах. “Ён паабяцаў, што заяву будзе перададзеная ў Вену генеральнаму сакратару АБСЕ, і аб прынятым рашэнні прадстаўнікоў грамадзянскай кампаніі кіраўніцтва АБСЕ прінфармуе”, - адзначыў Ігар Рынкевіч.

На сустрэчы былі агучаныя тэрміны, калі павінныя прайсці слуханні, - не пазней за травень бягучага году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі