Да ўкраінскай мяжы рухаецца вялікая калона ваеннай тэхнікі Расіі (фота)

У нядзелю, 24 траўня, у бок украінскай мяжы паехала калона з некалькіх дзесяткаў расійскіх ваенных машын. Як перадае ТСН, ваенную тэхніку сфатаграфаваў журналіст агенцтва Reuters каля горада Мацвееў Курган у Растоўскай вобласці.

Праз гэты горад праехалі грузавікі без нумарных знакаў, сістэмы залпавага агню "Ураган" і бронетранспарцёры. Потым яны з'ехалі з дарогі і праз палі накіраваліся ў бок мяжы з Украінай.

Раней паведамлялася, што Расія нарошчвае ваенную прысутнасць каля ўкраінскай мяжы.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі