Да Зямлі набліжаецца 5-кіламетровы астэроід
Да Зямлі набліжаецца 5-кіламетровы астэроід, які атрымаў назву “Фларэнцыя”. За ўвесь час сістэматычных назіранняў такі вялізны касмічны аб’ект упершыню пройдзе міма нашай планеты на адлегласці каля 7 мільёнаў кіламетраў. Гэта ў 18 разоў больш, чым адлегласць ад нашай планеты да Месяца, інфармуе NASA і падкрэслівае: небяспекі для Зямлі няма. На мінімальнай адлегласці астэроід будзе 1 верасня. Мінулы раз “Фларэнцыя” збліжалася з нашай планетай у 1890 годзе.