Daily Mail: Грэцыю, Іспанію і Польшчу могуць выкінуць з Шэнгенскай зоны?
Падчас экстраннага пасяджэння Еўракамісіі ў пятніцу могуць быць змененыя межы Шэнгенскай зоны. Пра гэта паведамляе брытанская газета Daily Mail.
У выданні паведамляецца, што лідары краінаў ЕС абмяркоўвалі пытанне змяншэння свабоднай пашпартнай зоны за зачыненымі дзвярыма.
Грэцыя, Італія, Іспанія, Венгрыя, Славакія і Польшча могуць быць аддзеленыя ад Шэнгенскай зоны. На межах з гэтымі краінамі зноў можа з’явяцца памежны кантроль. А былая “зона свабоднага перамяшчэння” можа зменшыцца да “цэнтральных” краінаў ЕС.
У выданні паведамляецца, што краіны гэтай новай вобласці будуць працаваць разам над кантролем сваёй новай знешняй мяжы больш пільна. Лагеры бежанцаў таксама будуць ўсталяваныя блізка да новай мяжы, каб лягчэй кантраляваць плыні ўцекачоў.
Неназваны дыпламат заявіў газеце: “Мы ўсе прызнаем, што Шэнгенская зона ў бядзе, і ўсе бакі, спрабуючы знайсці спосаб, каб палегчыць цяжар, створаны мігранцкім крызісам. Мы яшчэ не прынялі рашэнне, але абмяркоўваем розныя варыянты напярэдадні сустрэчы, што будзе ладзіцца ў пятніцу”.
Фота: dailymail.co.uk