Дакладна вясна: якім будзе надвор'е напачатку наступнага тыдня

Дзіва: у сераду на ўсходзе Беларусі будзе цяплей, чым на захадзе! / pixabay
Дзіва: у сераду на ўсходзе Беларусі будзе цяплей, чым на захадзе! / pixabay

У панядзелак, 17 красавіка, у Беларусі будзе хмарнае з распагоджаннямі надвор'е. Месцамі пройдзе невялікі дождж. Ноччу і раніцай над асобнымі раёнамі павісне слабы туман.

“Тэмпература паветра мінімальная ўначы +2..+8°С, максімальная ўдзень +12..+18°С”, — кажуць сіноптыкі Белгідраметцэнтра.

А ўжо 18-19 красавіка на Беларусь пачне ўплываць умерана цёплая паветраная маса. Будзе хмарна з распагоджаннямі.

У аўторак, 18 красавіка, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +3..+9°С, максімальная ўдзень +12..+18°С.

У сераду, 19 красавіка тэмпература паветра мінімальная ўначы +3..+8°С, максімальная ўдзень ад +10°С па паўднёвым захадзе да +18°С па ўсходзе краіны. Вы ўсё правільна пачулі: ўсходнім абласцям нарэшце дастанецца больш цяпла, чым заходнім!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі