Дактарам-інтэрнам з лютага павысяць тарыфныя аклады на 40%

Дактарам-інтэрнам з лютага павысяць тарыфныя аклады на 40%

Дактарам-інтэрнам і правізарам-інтэрнам, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях, з 1 лютага павышаюць тарыфныя аклады на 40%. Такая норма змешчаная ў пастанове Саўміна №78 ад 27 студзеня.

Кіраўнікам бюджэтных арганізацыі і прыроўненых да іх, Міністэрству аховы здароўя, мясцовым выканаўчым і распараджальным органам даручана пералічыць заробкі ў адпаведнасці з новымі тарыфнымі акладамі. Пастанова набывае моц пасля яе афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 студзеня 2017 года, перадае БЕЛТА.

Раней ўрад зацвердзіў план, паводле якога будзе дасягаць росту рэальных грашовых даходаў. Згодна з гэтым планам, лекары, настаўнікі, выхавацелі і іншыя работнікі бюджэтнай сферы да 2020 года павінны будуць атрымліваць не меней за 80% ад сярэдняга заробку па краіне. Цяпер атрымліваюць 76,5%.

Таксама плануецца наблізіць мінімальны памер велічыні, якая ўплывае на аклады бюджэтнікаў, да бюджэту пражытковага мінімуму, а затым — і да мінімальнага спажывецкага бюджэту. Цяпер іх аклады прывязаныя да тарыфнай стаўкі першага разраду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі