Данос на пісьменніка Сашу Філіпенку напісаў яго дзед

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка / Euroradio

Данос на беларускага пісьменніка Сашу Філіпенку напісаў яго дзед. "Ён падсеў на тэлевізар і назіраў вельмі доўга тое, што адбываецца, паверыў прапагандзе і палічыў, што я здраднік", — расказаў Філіпенка ў інтэрв'ю DW.

Супраць Сашы Філіпенкі ў Беларусі распачалі крымінальную справу. У чым менавіта яго абвінавачваюць, пакуль невядома.

Летась бацьку пісьменніка арыштоўвалі на 13 сутак. Гэты арышт Філіпенка ацаніў як спробу ціску на яго самога з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Ён актыўна выступае ў еўрапейскіх СМІ, дзе распавядае пра сітуацыю ў Беларусі, пра рэпрэсіі. 

Саша Філіпенка — лаўрэат некалькіх літаратурных прэмій, аўтар шэрагу раманаў. Яго кнігі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, польскую, італьянскую, англійскую і іншыя мовы. Спектаклі паводле яго раманаў і п'ес ішлі ў тэатрах Расіі і Украіны. Філіпенка жыве за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі