Бацьку Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак

Саша Філіпенка

Саша Філіпенка

Бацьку Сашы Філіпенкі арыштавалі на 13 сутак. Пра гэта сам пісьменнік паведаміў у сацсетках.

"Тата знайшоўся. Далі 13 сутак за перапост нейкага артыкула "Зеркала". Сябры, мама перадае ўсім вялікі дзякуй за словы падтрымкі!"напісаў Філіпенка ў Фэйсбуку.

Як распавядала Еўрарадыё, бацьку Сашы Філіпенкі затрымалі 9 лістапада. Дома ў яго правялі ператрус сілавікі з аўтаматамі.

Саша Філіпенка — рускамоўны пісьменнік, аўтар шэрагу раманаў, у тым ліку "Былы сын", "Чырвоны крыж", "Крэмулятар". Яго кнігі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, польскую, італьянскую, англійскую ды іншыя мовы. 

Арышт бацькі Філіпенка ацаніў як спробу ціску на яго самога з боку ўладаў. Пісьменнік актыўна выступае ў еўрапейскай прэсе, дзе крытыкуе беларускі рэжым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі