Дар’я Домрачава пажадала сваім прыхільнікам знайсці каханне (фота)

Беларуска Дар’я Домрачава пасля фінішу ў спрынтарскай гонцы, якая праходзіла сёння ў нарвежскім Халменколене, склала пальцамі сардэчка. Гэты знак кахання трапіў у аб’ектывы фотакамер, інфармуе Прессбол.

Адметна, што трыумфальная для Домрачавай гонка прайшла акурат у Дзень святога Валянціна. Як распавяла спартсменка, гэты знак быў адрасаваны ўсім гледачам і ўсім закаханым. “І нават не закаханым маё пажаданне знайсці, нарэшце, сваё каханне, сваю другую палову. Захоўвайце каханне ў сям’і і ў доме”, — сказала спартсменка ў інтэрв’ю пасля гонкі, якое яна дала ў каментатарскай кабінцы каналу “Расія 2”.

Нагадаем, сёння Дар’я Домрачава выйграла спрынтарскую гонку на этапе Кубка свету і гэта дазволіла ёй вырвацца ў лідары агульнага заліку.

28-гадовая спартсменка не афішуе ўласнае асабістае жыццё і неаднаразова заяўляла, што прэса даведаецца пра яго толькі тады, калі яна выйдзе замуж.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі