Дар'я Домрачава сёння выйдзе на спрынтарскую гонку
Яна пройдзе ў Славеніі ў рамках сёмага этапа Кубка свету па біятлоне.
Пачатак гонкі — у 17.30 паводле беларускага часу. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 2".
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава выйдзе на дыстанцыю 40-й. Таксама ў спаборніцтвах паўдзельнічаюць яшчэ чатыры беларускі: Настасся Дубарэзава (14-я), бронзавая прызёрка Алімпіяды ў Сочы Надзея Скардзіна (37-я), Настасся Каліна (50-я) і Людміла Калінчык (78-я).
Фота — БЕЛТА