Дар’я Домрачава ў індывідуальнай гонцы заняла 11-е месца

Дар’я Домрачава заняла 11-е месца ў індывідуальнай гонцы чэмпіянату свету па біятлоне. Беларуска без промахаў адстралялася лежачы, але ў стоячы зарабіла тры штрафныя хвіліны.
Надзея Скардзіна з дзвюма штрафнымі хвілінамі фінішавала 32-й, Вольга Назарава зарабіла 4 хвіліны штрафу і заняла 33-е месца, а Вольга Кудрашова з двума промахамі была толькі 48-й.

Чэмпіёнкай свету стала немка Каці Вільхельм, срэбра выйграла славенка Тэя Грэгарын, а на трэцім месцы фінішавала нарвежка Тора Бергер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі