Дашкевіча перавялі ў больш "свабодную" камеру
Цяпер у лідара "Маладога фронту" толькі 4 сакамернікі. Дагэтуль ён знаходзіўся ў камеры, дзе ўтрымліваліся каля 50 чалавек.
Як паведамляе прэс-служба "МФ", Зміцер Дашкевіч у сваім лісце выказвае ўдзячнасць незалежным журналістам, якія, як ён мяркуе, сваімі публікацыямі пра яго ўтрыманне ў перанаселенай камеры дапамаглі вырашыць гэтую праблему.
Нагадаем, Дашкевіч пасля асуджэння да 2 гадоў па абвінавачванні ў злосным хуліганстве знаходзіцца ў ізалятары на Валадарскага, дзе чакае разгляду касацыйнай скаргі.