Дэфіцыт настаўнікаў: у Беларусі не хапае соцень педагогаў
Настаўнікі Сяргей Бародзіч і Дзмітрый Макарчук / "Имена"
Перад пачаткам новага навучальнага года ў беларускіх школах па-ранейшаму недахоп настаўнікаў. Як высветліла Еўрарадыё, у дзяржаўнай службе занятасці зарэгістраваныя сотні вакансій для педагогаў.
Так, на запыт "настаўнік" ДСЗ паведамляе пра 674 вакансіі па ўсёй Беларусі. Пераважнай большасці з іх у месяц прапануюць тысячу рублёў або менш.
Акрамя таго, беларускай сістэме адукацыі не хапае 255 сацыяльных педагогаў і 177 педагогаў-арганізатараў.
Вялікая колькасць вакансій — для педагогаў-псіхолагаў, не толькі ва ўстановы сярэдняй адукацыі, але і ў дзіцячыя садкі. Амаль усе вакансіі для такіх спецыялістаў — на заробак да 700 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.