Для мінскіх прадпрымальнікаў са студзеня знізілі арэндную плату

На 20% зніжаныя з 1 студзеня павышальныя каэфіцыенты да базавых ставак арэнднай платы на рынках і ў гандлёвых цэнтрах прыватнай формы ўласнасці ў беларускай сталіцы. Адпаведнае распараджэнне падпісаў у панядзелак старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Паўлаў.  Як паведамляе БЕЛТА, гэта зроблена з мэтай кампенсацыі прадпрымальнікам іх выдаткаў, якія ўзраслі пасля дэвальвацыі беларускага рубля на 20%. Цяпер арэндадаўцы мусяць зрабіць пераразлік. Тыя з іх, хто лічыць, што плата за арэнду не кампенсуе ўкладзеных у аб'ект сродкаў і яе неабходна павысіць, мусяць узгадніць гэта са старшынёй Мінгарвыканкама. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі