Для перасоўвання расіян па Беларускай АЭС купляюць 30 ровараў
Для перасоўвання расіян па пляцоўцы, на якой будуецца Беларуская АЭС, купляюць 30 ровараў Stadler Topas. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце дзяржаўных закупак. Там адзначаецца, што “ровары будуць выкарыстоўвацца для скарачэння часовых затрат на перасоўванне на пляцоўцы будаўніцтва Беларускай АЭС” супрацоўнікаў Прадстаўніцтва расійскай інжынірынгавай кампаніі “АСЭ” ў Беларусі.
На набыццё ровараў выдаткавана больш за 200 тысяч расійскіх рублёў (каля 3500 долараў).
Як вядома, Беларуская АЭС будуецца расійскім “Атамбудэкспартам” у Астравецкім раёне. Першы энергаблок АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі — у 2020 годзе.
Фота: icetrade.by