Долар і еўра 20 лютага працягнулі таннець

Долар і еўра 20 лютага працягнулі таннець

Па выніках таргоў, якія адбыліся 20 лютага на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. 

Курс долара ЗША зноў зніжаецца — з 2,1564 да 2,1455 беларускага рубля. Падае і курс еўра — з 2,4377 да 2,4349 рубля. Курс расійскай валюты працягвае павялічвацца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2610 беларускага (у аўторак — 3,2572).

У параўнанні з кошыкам валют курс рубля ўмацаваўся на 0,11%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі