Долар і еўра ў Беларусі 25 студзеня працягнулі таннець
25 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША зноў паменшаў — з 2,1527 да 2,1516 беларускага рубля. Курс еўра таксама працягвае зніжацца — да 2,4364 рубля. Курс расійскай валюты працягвае павялічвацца: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2661 беларускага (у чацвер — 3,2613).
У параўнанні з кошыкам валют рубель не змяніўся.