Домрачава прысвяціла сваю перамогу на Алімпіядзе матулі
Беларуская біятланістка 11 лютага выйграла гонку пераследу на 10 км.
Залаты медаль Дар'і Домрачавай — першая беларуская ўзнагарода на Алімпіядзе ў Сочы.
У гутарцы з карэспандэнтам газеты "Прессбол" Домрачава прызналася, што яшчэ на Алімпіядзе 2010 года ў Ванкуверы яна была ўпэўненая, што праз 4 гады выйграе алімпійскае "золата" (нагадаем, тады ў яе была "бронза").
"Усё ж такі ўжо з шасці гадоў спорт стаў вельмі сур'ёзным заняткам для мяне, і ўжо з дзяцінства разумела, што калі аддавацца цалкам працы, якую любіш, то ўсё атрымаецца, — цытуе словы Дар'і Домрачавай "Прессбол". — Спачатку прыйшло жаданне стаць чэмпіёнкай свету, затым алімпійскай чэмпіёнкай. Як бачыце, усё атрымалася".
Дар'я Домрачава кажа, што прысвячае сённяшнюю перамогу сваёй матулі.
Фота — БЕЛТА