Дошка ганьбы: музыкі, якіх забаніў Мінгарвыканкам. 18+

Дошка ганьбы: музыкі, якіх забаніў Мінгарвыканкам. 18+

Мінгарвыканкам не выдаў гастрольку чарговаму гурту — гэтым разам пад раздачу патрапілі мінскія моднікі Super Besse. Музыкі кажуць, што палітыкі ў рашэнні чыноўнікаў няма. Маўляў, яны самі пачалі рэкламу канцэрта, не атрымаўшы на яго дазвол. А гэта ў Беларусі забаронена.


Мінгарвыканкам апошнім часам увогуле разышоўся. Адмысловая камісія пачала ўважліва вывучаць творчасць гуртоў, якія хочуць выступіць у Мінску. Адзін за адным гэтыя гурты атрымліваюць адмовы ў выдачы “гастролькі” — маўляў, з такім "нізкім мастацкім узроўнем" няма чаго рабіць у высокаінтэлектуальным беларускім грамадстве.


Мы налічылі сем адрынутых выканаўцаў. У гэтай кампаніі нават сусветныя зоркі Die Antwoord! Паглядзім разам, хто патрапіў на дошку ганьбы Мінгарвыканкама?

 

Рэпер Face

Ён жа Іван Дромін, уфімскі двоечнік, школьны хуліган і часты наведвальнік паліцэйскіх участкаў. Пасля школы ён вырашае быць музыкам, прыдумляе псеўданім Face, які паказвае шматграннасць яго творчых поглядаў. Слава да яго прыходзіць пасля выхаду кліпа на трэк "Гоша Рубчынскі", які абыходзіцца музыку ў 200 расійскіх рублёў. 


Цяпер у Face чатыры альбомы ў жанры рэп-мем. У іх шмат парадыйнага гумару і фішак моладзевай інтэрнет-культуры. Нядаўна рэпер заявіў, што цяпер ён, як рупар моладзі, мусіць несці адказнасць за фэнаў і весці іх у правільным напрамку. Цікава, гэта куды, і ці ўхваляць гэты напрамак беларускія ідэолагі?

А пакуль творчасць "Фэйса" выглядае так:

Я роняю Запад, ooh
Я роняю Запад, ooh
Я роняю Запад, ooh
Я роняю Запад, uh
Я роняю Запад, ooh
Я роняю запад, uh
На моем *уе вся индустрия США (ха-ха!)

 

Рэпер Элджэй

Аляксей Узянюк ужо ў падлеткавым узросце ўдзельнічае у рэп-батлах. У 15 гадоў пачынае запісваць свае трэкі і выкладае іх у інтэрнет. На старонкі Элджэя падпісваюцца тысячы прыхільнікаў. У 2016 годзе рэпер выходзіць з андэграўнду і надае сваёй музыцы моднае гучанне. Не ўсім фэнам падабаецца новая музыка і новы вобраз Элджэя — з татуіроўкамі і белымі лінзамі, але гэта не перашкаджае музыку зарабляць за канцэрт мільён расійскіх рублёў. Аматар калабарацый з калегамі па цэху. 


“На баре синие
Мы танцуем под минимал
Да-да-да, ты красивая
Но таких как ты до**я”.

 

Рэпер Schokk

Па пашпарце — Дзмітрый Хінтэр. Schokk нямецкі мастак і акцёр, мае рэпутацыю скандальнага батл-рэпера дзякуючы ўдзелу ў шматлікіх біфах. Нарадзіўся ў Казахстане ў сям’і рускіх немцаў. У 1996-м эмігруе разам з бацькамі ў Германію. Яго выганяюць са школ, ён крадзе ў крамах, мае праблемы з паліцыяй. Уваходзіць у тусоўку эмігранскіх рэпераў Rap Woyska Records, якія будуюць сваю творчасць на абразах рускага рэпа. 


Schokk у сваіх трэках здзекуецца з рускага рэпа і лічыць, што яго трэба змяняць. У 2010-м годзе актыўна супрацоўнічае з  Oxxxymiron. Цяпер, кажуць, Schokk замест агрэсіўных трэкаў піша лірычныя, і хоча забыць тое, за што яму цяпер сорамна.

Лень любит бедность, и не *изди, что не подфартило
Надоело жить на дне копилок
Люби деньги больше, чем детей - Чикатило
И только не *изди, что твоя жизнь не чертов депозит
Ты *ъ*бываешь больше, чем они

 

RSAC

Пад гэтым псеўданімам хаваецца шматстаночнік Фелікс Бондараў. У яго ёсць калекцыя гітар і скураная плётка. RSAC музыка лічыць сваім рамантычным праектам. RSAC узнік дзякуючы дзяўчыне, сустрэча з якой змяніла свет музыканта. Крытыкі называюць стыль  RSAC танцавальным вясеннім інды-попам, у якім можна пачуць “і зусім цукеркавую рамантыку” і песні, у якіх шчыра пасылаюць на***.


Погасите свет
Этого так не хватало
Погасите свет
Начинаем сначала
Погасите свет
Мне нужно так мало
Погасите свет

Пошла бы ты на*** со своими предложениями
О-ооо-о
Я долго молчал, а вот теперь такое мнение
О-ооо-о.

 

“Быдлоцыкл”

Прадстаўнік піцерскага андэграўнду. Музыка, якога нібыта завуць Леў Пячэннеў, так абазначае сэнс “Быдлоцыкла”: “Гэта ўдар бруднай бейсбольнай біты па ружовых акулярах сучаснай паэзіі, асалода для касматых вушэй тваёй унутранай жывёлы, гэта песні пра жыццё, якога ў цябе ніколі не будзе”. Апошні альбом праекта называецца #Мстрбц. 


Увогуле, гэта кліпавы праект. Ён пачаўся як канал на Youtube. Таму кожную песню праекта можна менавіта паглядзець. “Быдлоцыкл” у адрозненне ад рэзкіх і манатонных рэпераў грае меладычны шансон. Але, натуральна, упрыгожвае яго нецэнзуршчынай.

В новый год я спал, играл в змейку на сотике,
а тебя ласкал смуглый любитель суровой эротики
моя жизнь эпичный фэйл, *уета из-под ногтей
ты лежишь средь потных тел, а у меня стандартный день

порно и попкорн, на репите дорн

 

Die Antwoord

Вядомыя на ўвесь свет паўднёваафрыканскія хіп-хоперы і фрыкі, кліпы якіх збіраюць сотні мільёнаў праглядаў. Die Antwoord граюць на найбуйнейшых фестывалях свету — але толькі не ў Мінску. Гурт утварыўся ў Кейптаўне ў 2008 годзе. Свае працы музыкі называюць “дакументальнай фантастыкай” і “практыкамі, якія пашыраюць свядомасць”. 


Фронтвумэн гурта Ёландзі любіць пацукоў, а яе партнёр па гурце і па жыцці Ninja вар'цее ад дэльфінаў. У 2013 года Лэдзі Гага прапанавала Die Antwoord разаграваць яе паўднёваафрыканскае турнэ, але дуэт не пагадзіўся. Песні гурта не адрозніваюцца паліткарэктнасцю. Музыкі мацюкаюцца як па-ангійску, так і на афрыкаанс. Цікава, Мінгарвыканкам уразілі мацюкі менавіта на афрыкаанс?

And everything's covered in slime
I'm out of control, what the *uck
Feels like I'm going insane
What the hell have you done to me
Can't get you out of my brain
I want you, no I always and forever
Fuck the world, fuck everyone
Yo I don't care, whatever
I can feel my heart pounding like a motherfucking cartoon

 

Алесь Дзянісаў, Dzieciuki

Хацеў прадставіць у Мінску свой сольны альбом “Кароткая гісторыя Беларусі”, запісаны на вершы сляпога беларускага паэта са Скідзеля Алеся Чобата. У іх няма мацюкоў і абразлівых выразаў. А ёсць гісторыя краіны — заснаванне беларускіх гарадоў, часы ВКЛ, паўстанне Каліноўскага, Адам Міцкевіч, Максім Багдановіч… Магчыма, чыноўнікаў проста спужалі назвы некаторых песень? Напрыклад, “Станіслаў Булак-Балаховіч” ці “Турма”…


Снег ідзе, наляцела на Гродна зіма
Ходнік слізкі і вузкі, мур высокі, турма.
Сягоння з гэтага боку гуляю міма яе,
А што адбудзецца заўтра — маўчаць анёлы мае.


У параўнанні з расійскімі і замежнымі выканаўцамі беларус Алесь Дзянісаў са сваімі песнямі на гістарычную тэматыку сам выглядае нябесным анёлам. Але мясцовыя ідэолагі не бачаць розніцы паміж песнямі пра Адама Міцкевіча і гісторыю Беларусі і трэкамі правакатыўных прадстаўнікоў рэп- і андэграўнд-культуры. 


Пры гэтым нецэнзуршчыну і пахабшчыну ў песнях расійскіх рокераў “Ленинград” нашы чыноўнікі ўпарта не чуюць. Нібыта вось гэтыя строгія словы “пры правядзенні культурна-відовішчных мерапрыемстваў выкарыстанне ненарматыўнай лексікі фактычна з'яўляецца прапагандай здзяйснення дзеянняў, забароненых заканадаўствам, магчымасці адкрытай пагарды нормамі права” — Шнура і кампаніі не датычацца.

“У меня как обычно всё отлично
Мои корабли уходят в запой
У тебя как обычно всё очень цинично
Мол за собой посуду помой

Ну и конечно все эти бабы
Которые садятся мне на *онец
Я *бусь с ними со всеми
Но без тебя *издец”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі