У аўторак па поўначы Беларусі прагназуюць дождж з мокрым снегам
У аўторак, 29 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём па поўначы краіны — з мокрым снегам. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, часам парывісты.
Уначы прагназуецца ад нуля да +6, удзень чакаецца 3-8 вышэй за нуль, па поўдні — да 10 градусаў цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.