ДПК адкрывае межы. Расказваем, у якія краіны беларусам не дадуць візу
Межы адкрылі, але візу выдаюць не ўсюды / unsplash.com / @mana5280
Памежны камітэт Беларусі абяцае выпускаць беларусаў праз наземныя межы з 3 красавіка. Еўрарадыё пытаецца ў мінскіх візавых агенцтваў наконт самых папулярных кірункаў: куды цяпер візы робяць, а куды не.
Адкрыта
Па стане на 1 красавіка для беларусаў адкрываюць візы: Польшча, Грэцыя, Венгрыя, Італія, Вялікабрытанія, Ірландыя, Германія (працоўныя візы), Францыя. Візу ЗША ў Беларусі атрымаць немагчыма, таму што закрытае консульства, але ёсць іншыя краіны, у якіх адкрываюць, — напрыклад, у Польшчы.
Закрыта
Для беларусаў закрытыя візы Літвы, Латвіі, Чэхіі, Швецыі, Эстоніі, Славакіі, Іспаніі, Партугаліі, Мексікі. Не ўдасца атрымаць візу Аўстрыі: нямецкая амбасада не прымае дакументы ў гэтую краіну.
Поўдзень і Усход
Адкрыць візу з Беларусі можна ў Кіпр, Тайланд, ПАР, Егіпет, Інданезію, В'етнам. Дамінікана візы не адкрывае, таму што няма пералётаў. Па турыстычнай візе не трапіць і ў Японію.
Сітуацыя з прыёмам дакументаў на візы пастаянна змяняецца. Еўрарадыё рэкамендуе загадзя ўдакладняць інфармацыю ў консульствах і амбасадах краін, якія вы збіраецеся наведаць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.