Драму “Джоні Д” у Мінску не пакажуць

Драму “Джоні Д”, якая ў сусветным пракаце ўжо сабрала 165 мільёнаў долараў, у мінскіх кінатэатрах не пакажуць.
Спачатку доўгачаканы фільм пра гангстэра Джона Дылінджара з Джоні Дэпам у галоўнай ролі абяцалі паказаць у мінскіх кінатэатрах праз два тыдні пасля прэм'еры ў Расіі.

Затым, нягледзячы на расклееныя афішы, паказ драмы ў тэрміновым парадку адмянілі. Цяпер разлічваць, што “Джоні Д” пакажуць у Мінску, ужо наогул не прыходзіцца — “Кінавідэапракат” ад паказу фільма адмовіўся.

Дырэктар “Кінавідэапраката” Васіль Коктыш тлумачыць адмену выключна тэхнічнымі прычынамі: праваўладальнік Universal замарудзіў з працягам кантракту, з-за чаго ўзніклі нечаканыя пытанні. Вырашыць іх да прэм’еры фільма ў Мінску не атрымалася.

Паколькі стужка выпадала з графіку, ад яе адмовіліся наогул, інфармуе “Салідарнасць”.

Адзначым, што фільм “Джоні Д” атрымаў такую назву толькі ў рускім перакладзе. У сусветным пракаце стужка вядомая як “Ворагі народа” (Public Enemies).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі