Другі бок беларускай музычнай культуры (фота)

Адначасова з Рок-Каранацыяй у Мінску адбываўся канцэрт расійскага гурту Цэнтр і Гуфа, таго самага Гуфа, які спеў добра вядомую песню пра сваю бабулю, якая “читает газету «Жизнь». West World Club затрымаў пачатак імпрэзы на гадзіну, і гэтая паўза дазволіла мне паназіраць за публікай і паразмаўляць з шаноўнымі прыхільнікамі хіп-хоп музыкі.





Ну вось, напрыклад, чароўныя маладыя людзі распавялі мне, чаму яны так моцна адданыя хіп-хопу і што карыснага прыўнеслі ў іх жыццё песні Гуфа.



Вітайце: Аляксандр, Ягор і я, Руся.

Руся: За што ты так любіш хіп-хоп?

Аляксандр: Ну… гэта добры музычны напрамак. Пасуе да майго стылю жыцця. Мы нешта бярэм з гэтай музыкі.

Руся: Напрыклад, што ты ўзяў апошнім часам з песен Гуфа?

Аляксандр: Ну… гэта мой стыль жыцця. Мы проста блізкія з ім у сваіх меркаваннях. З Гуфам, з Цэнтрам, з усімі пацанамі.

Руся: Якія ж гэта меркаванні?

Аляксандр: Ну … гэта так проста… Прыкалі, якое пытанне! (звяртаецца да сябра). Ну, гэта так не патлумачыць. Агульныя мэты ў жыцці ў нас.

Руся: Ягор, а цябе што прываблівае ў хіп-хоп культуры?

Ягор: Ну гэта стыль жыцця. Я, насамрэч, жыў вельмі страшнае жыццё. У нас шмат чаго падобнага з Гуфам.

Руся: Ты паліў марыхуану на даху і разважаў пра сэнс жыцця?

Ягор: Не. Справа ў тым, што ў мяне былі сябры.. ну.. яны таксама там па такой жа праблеме былі.

Руся: Па якой праблеме?

Ягор: Па вялікай такой, страшнай праблеме.

Руся: Па наркаце ты маеш на ўвазе?

Ягор: Так. Вось нешта такое. Карацей, там шмат людзей памерла, і шмат хто сеў у турму. Таму мы вельмі падобныя з Гуфам, таму што ён кажа, што ў гэтым стылі працягваць не трэба, і што трэба імкнуцца да таго, каб выбіцца ў людзі, каб вырвацца кудысці наверх.



Я - чалавек разбэшчаны іншай публікай. Я даўно ўжо не выходжу за межы беларускамоўных канцэртаў, але канцэрт Гуфа і гурта Цэнтр адкрылі для мяне другі бок беларускай музычнай культуры. Дакладней, культуры успрымання музыкі. Праслухаць канцэрт да канца ў мяне не атрымалася, а Гуфа зараз я слухаю выключна ў плэеры. Каб не тлумачыць тут розныя думкі, я наўпрост прапаную вам невялічкую фота-справаздачу з канцэрту. Гурт “Городская Тоска”, “Цэнтр” і Гуф.














Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі