Дунаеў: Беларусь — чэмпіён рэгіёна па дэфіцыце кампетэнцыі выпускнікоў

За апошнія два гады з Гродзенскага універсітэта звольнілі 11 выкладчыкаў, а па ацэнках працадаўцаў беларускія выпускнікі маюць дэфіцыт кампетынцыі. Пра гэта ў праграме ePramova заявіў былы рэктар ЕГУ Уладзімір Дунаеў.

"Ёсць ацэнка ні нашага міністэрства адукацыі, а ацэнка спажыўцоў кадраў — ацэнка працадаўцаў. Згодна з даследаваннем Сусветнага банка, Беларусь — чэмпіён рэгіёна па дэфіцыце кампетэнцыі сярод выпускнікоў ВНУ.

За апошнія 2 гады 11 выкладчыкаў Гродзенскага універсітэта звольнілі, прычым, што характэрна, звольнілі не па палітычных матывах, а акурат з-за іх акадэмічнай дзейнасці — гэта акадэмічныя рэпрэсіі. На жаль, гэты факт не заўважаюць еўрапейскія партнёры ўніверсітэта. А ім варта было б звярнуць увагу на тое, як адкрыта і цынічна адміністрацыя парушае асноўныя акадэмічныя свабоды.

Ці магчымае служэнне праўдзе, калі чалавек баіцца сказаць лішняе? На такіх умовах немагчыма дамагчыся якаснай адукацыі. У Кітаі вырашылі дамагчыся высокага рэйтынгу сваіх універсітэтаў і ўкладаюць вялізныя грошы. Але яны зразумелі, што грошай мала і патрэбная акадэмічная культура. І цяпер кітайцы, якія ледзь не ўзор аўтарытарызму, спрабуюць стымуляваць развіццё акадэмічнай культуры — аўтаноміі і свабоды".

Ці варта пераймаць прыклад Казахстана і якім павінен быць Нацыянальны універсітэт, глядзіце у відэаматэрыяле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі