Двое малых дзяцей спрабавалі перабрацца праз беларуска-польскую мяжу
Увечары 17 чэрвеня брэсцкія памежнікі на аўтобусным прыпынку ў вёсцы Знаменка затрымалі двух братоў, дзевяці і дзесяці гадоў. Як паведамляе БелаПАН, дзеці з цікаўнасці спрабавалі пераадолець загараджальны плот на беларуска-польскай мяжы. Пра спробу парушэння стала вядома пасля таго, як спрацаваў сігналізацыйны комплекс на адным з участкаў мяжы.
Група, якая выехала на месца парушэння, выявіла дзве дарожкі слядоў малога памеру на кантрольна-следавой паласе. Такія ж сляды былі выяўленыя на суседнім участку. Малалетніх парушальнікаў затрымалі праз 20 хвілін.
За адміністрацыйнае правапарушэнне дзяцей адказваць давядзецца іх маці.