Двух беларусаў будуць судзіць за ўвоз вайсковай тэхнікі з Расіі

Пракуратура Мінска / prokuratura.gov.by
Пракуратура Мінска / prokuratura.gov.by

Пракуратура Мінска накіравала ў суд крымінальную справу супраць двух грамадзян Беларусі — 40-гадовага А. і 39-гадовага Ч. Іх вінавацяць у кантрабандзе вайсковай тэхнікі з Расіі.

Першы інцыдэнт адбыўся ў чэрвені 2020 года, заяўляюць следчыя. Старэйшы з іх па даручэнні і за чужыя сродкі купіў у нявысветленай асобы ў Расіі два вырабы вайсковай тэхнікі. Ён забраў тэхніку ў Смаленску, а адтуль перавёз у Беларусь і перадаў А.

У траўні 2022 года кампаньёны з дапамогай арганізацыі па транспартна-экспедыцыйных паслугах вырашылі пераправіць з Расіі ў Беларусь яшчэ восем адзінак вайсковай тэхнікі. Але трапіліся...

Цяпер іх вінавацяць у перамяшчэнні і замаху на перамяшчэнні вырабаў вайсковай тэхнікі праз дзяржаўную мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі