Дыега Марадона вяртаецца ў Брэст
Дыега Марадона вяртаецца ў Брэст. Ён адпачываў у Аргенціне пасля чэмпіянату свету ў Расіі і кароткага візіту ў Беларусь. Цяпер жа старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" гатовы пачаць выконваць свае абавязкі.
Як інфармуе сайт infobae.com, у Беларусі Марадона з'явіцца ў бліжэйшыя дні. Раней ён заяўляў, што хацеў бы сустрэцца з Аляксандрам Лукашэнкам. Магчыма, што цяпер у знакамітага аргенцінца гэта атрымаецца.
Дыега Марадона хоча ў будучыні наладзіць супрацоўніцтва паміж аргенцінскім клубам Deportivo Riestra і брэсцкім "Дынама". Дарэчы, пакуль старшыня праўлення адпачываў, яго клуб развітаўся з Лігай Еўропы.