Дырэктар стадыёна "Дынама" не ведаў, што на стадыёне стаяць кур'ёзныя пісуары

Дырэктар стадыёна "Дынама" не ведаў, што на стадыёне стаяць кур'ёзныя пісуары

У пабудове "сіямскіх пісуараў" на стадыёне "Дынама" вінаваты "Мінскпраект". Пра гэта дырэктар мінскага стадыёна Васіль Аляксеенка паведаміў у каментары nn.by

Фотаздымак з пісуарамі, пастаўленымі адзін каля аднаго пад вуглом у 90 градусаў, шырока разышліся ў інтэрнэце. Васіль Аляксеенка распавёў, што "аўтарства" кур'ёзных пісуараў належыць "Мінскпраекту". 

"Мы самі да такіх тонкасцяў не дайшлі толькі таму, што пакуль у мяне былі іншыя, больш стратэгічныя прэтэнзіі. А тое, што яны так паставілі… Буду звяртацца да "Мінскпраекта" — хай выпраўляюць, калі палічылі гэта такім разумным! Я сам гэта бачыў! Гэта так і ёсць, я згодны цалкам, што гэта няправільна", — заяўляе дырэктар стадыёна.

Аляксеенка паведаміў, што "сіямскія пісуары" стаяць у 15-м сектары, і паабяцаш абысці ўсе прыбіральні стадыёна з праверкай. Разам з тым ён удакладніў, што пра кур'ёз даведаўся з інтэрнэту. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі