Дырэктара аднаго з турэмных прадпрыемстваў арыштавалі за атрыманне хабару
Гаворка ідзе пра дырэктара вытворчага прадпрыемства івацэвіцкай турмы (папраўчая ўстанова N5).
Як паведамляе interfax.by, яго ўзялі пад варту. Паводле звестак следства, падпалкоўнік унутранай службы падпісаў кантракт на пастаўку прадукцыі вытворчасці на адрас замежнага прадпрыемства і арганізаваў яго выкананне. За гэта дырэктар прадпрыемства атрымаў ад кіраўніка камерцыйнай структуры грошы ў асабліва буйным памеры.
Паведамляецца, што Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Следчага камітэта разам з МУС вядзе расследаванне.
Фота — vazhno.ru