Дырыжор Дзмітрый Матвіенка назваў "подлым" сваё звальненне з Вялікага тэатра
З Вялікага тэатра Беларусі звальняецца дырыжор Дзмітрый Матвіенка, паведамляе "Еўрарадыё".
Перад тым яго знялі з пастаноўкі оперы "Самсон і Даліла", прычым дырыжор даведаўся пра гэта, калі быў на гастролях у Італіі.
За ноты, якія набывалі для пастаноўкі, Матвіенку прымусілі разлічыцца са сваёй кішэні.
"Не бачу магчымасці далейшага прыбывання ў гэтым тэатры", — напісаў дырыжор у сацсетках.
У чэрвені Матвіенка перамог у Міжнародным конкурсе маладых дырыжораў, які праводзіцца раз на тры гады. Акрамя прызнання і грашовай прэміі ён атрымаў ангажементы на выступы з вядучымі аркестрамі 14 краінаў па ўсім свеце.
Матвіенка стаў трэцім дырыжорам, якога звольнілі з Вялікага тэатра пасля выбараў-2020. Да яго гэты лёс нападкаў Вячаслава Чарнуху-Воліча і Андрэя Галанава.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.